Зборная Беларусі апусцілася на 78-е месца ў рэйтынгу ФІФА
Футбольная зборная Беларусі апусцілася на 6 пазіцый у рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) і займае цяпер 78-е месца.

За мінулы месяц беларускія футбалісты вельмі няўдала правялі два паядынкі, уступіўшы сапернікам з агульным лікам 0:7: у кваліфікацыі ЧС-2018 – камандзе Швецыі (0:4) і ў спарынгу – зборнай Македоніі (0:3). Пасля гэтых паражэнняў каманда, якой кіруе новы галоўны трэнер Ігар Крывушэнка, страціла 44 ачкі і мае цяпер 428 рэйтынгавых балаў. Бліжэйшы матч беларусы правядуць 1 чэрвеня – гэта будзе таварыская сустрэча супраць зборнай Швейцарыі (9-е месца ў рэйтынгу ФІФА). Потым у праграме два запар дамашнія паядынкі: 9 чэрвеня з камандай Балгарыі (55) у кваліфікацыі ЧС, 12 чэрвеня – таварыскі з Новай Зеландыяй (112).
Астатнія сапернікі зборнай Беларусі па адборачнай групе А сусветнага першынства знаходзяцца на наступных месцах: Францыя – 6, Нідэрланды – 32, Швецыя – 34, Люксембург – 146.
Топ-10 красавіцкага рэйтынгу ФІФА:
1. Бразілія – 1661 ачко,
2. Аргенціна – 1603,
3. Германія – 1464,
4. Чылі – 1403,
5. Калумбія – 1348,
6. Францыя – 1294,
7. Бельгія – 1281,
8. Партугалія – 259,
9. Швейцарыя – 1212,
10. Іспанія – 1204.
Са зборных краін былога СССР вышэй за ўсіх знаходзіцца Украіна, у якой 37-е месца. Астатнія постсавецкія зборныя займаюць наступныя пазіцыі: 60 – Узбекістан, 61 – Расія, 67 – Арменія, 87 – Азербайджан, 102 – Літва, 104 – Эстонія, 105 – Казахстан, 122 – Грузія, 124 – Латвія, 128 – Кыргызстан, 138 – Таджыкістан, 140 – Туркменістан, 158 – Малдова.
Усяго ў красавіцкі рэйтынг-ліст уключаны 211 зборных, наступны спіс ФІФА апублікуе 4 траўня.
Array