Зборная Беларусі па хакеі перамагла Польшчу
Зборная Беларусі па хакеі заваявала другую перамогу ў кваліфікацыі да зімовых Алімпійскіх гульняў. Падапечныя Дэйва Льюіса выйгралі ў супернікаў з Польшчы з лікам 5:3.
https://www.youtube.com/watch?v=TPciU4dtphI
У другім туры ў групе D каманда Славеніі абыграла Данію 3:0.
3 верасня ў каманд дзень адпачынку, а 4 верасня ў заключным туры сустрэнуцца каманды Даніі і Польшчы (13.00), а ў 17.00 пачнецца матч за першае месца ў групе D паміж зборнымі Беларусі і Славеніі. Пераможца атрымае права згуляць на зімовай Алімпіядзе ў Пхенчхане у 2018 годзе.
Array