Зборная Беларусі займае 72-е месца ў лютаўскім рэйтынгу ФІФА
Футбольная зборная Беларусі ўзнялася на два радкі ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) і займае цяпер 72-е месца, маючы 470 балаў.
Свой апошні матч беларускія футбалісты правялі яшчэ 13 лістапада ў Сафіі супраць зборнай Балгарыі (0:1) у кваліфікацыйнай групе А чэмпіянату свету 2018 года. Старт адборачнай кампаніі сусветнага першынства каманда праваліла, набраўшы ў чатырох праведзеных сустрэчах усяго 2 ачкі з 12 магчымых. У сувязі з гэтым у пачатку снежня 2016 года быў скасаваны кантракт з галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам. Цяпер вядзецца пошук яго пераемніка. Наступны адборачны матч сусветнага першынства – 2018 зборная Беларусі правядзе 25 сакавіка ў Стакгольме з камандай Швецыі, якая займае 44-ю пазіцыю ў рэйтынгу ФІФА. Астатнія сапернікі беларусаў у групе А знаходзяцца на такіх месцах: Францыя – 6, Нідэрладны – 21, Балгарыя – 71, Люксембург – 134.
Першая дзясятка лютаўскага рэйтынга ФІФА:
1. Аргенціна – 1635 ачкоў,
2. Бразілія – 1529,
3. Германія – 1433,
4. Чылі – 1386,
5. Бельгія – 1371,
6. Францыя – 1313,
7. Калумбія – 1304,
8. Партугалія – 1240,
9. Уругвай – 1195,
10. Іспанія – 1168.
Са зборных краін былога СССР вышэй за ўсіх знаходзіцца Украіна, у якой 30-е месца. Астатнія постсавецкія зборныя займаюць наступныя пазіцыі: 61 – Расія, 63 – Узбекістан, 82 – Арменія, 89 – Азербайджан, 96 – Казахстан, 109 – Літва, 113 – Латвія, 119 – Эстонія, 124 – Кыргызстан, 125 – Грузія, 133 – Таджыкістан, 144 – Туркменістан, 163 – Малдова.
Наступны рэйтынг-ліст будзе апублікаваны 9 сакавіка.
Array