Зборная Беларусі двойчы абыграла алімпійскую каманду Кітая
Зборная беларускай хакейнай Экстралігі двойчы абыграла алімпійскую каманду Кітая.
У першым паядынку падапечныя Уладзіміра Меленчука і Аляксандра Радзінскага, якія кіравалі беларускай камандай, атрымалі перамогу з лікам 5:2. Дакладнымі кідкамі вызначыліся Усевалад Кашкар, Уладзімір Джыг, Арцём Аносаў, Раман Шуба, Іван Каташэнка. Адзначым, што пры ліку 3:2 беларусы наступныя дзве шайбы закінулі ў пустыя вароты.
Паўторная гульня прайшла таксама пры перавазе беларускіх хакеістаў. У актыве Івана Каташэнкі гол і два выніковыя пасы. Аўтарамі шайбаў у вароты каманды Кітая сталі прадстаўнікі жлобінскага „Металурга” Антон Кірэчка і Раман Анікін. Падагульняючы лік – 3:1.
Зборная Кітайскай Народнай Рэспублікі была прадстаўлена ў мінулых гульнях хакеістамі з КХЛ, ВХЛ і МХЛ. Матчы, што завяршыліся, прайшлі ў ходзе рэалізацыі дамоўленасцей па папулярызацыі хакея на лёдзе паміж Беларуссю і Кітаем. У лютым 2022 года сталіца Паднябеснай – Пекін прыме XXIV зімовыя Алімпійскія гульні.
Array