Зборная Чэхіі абыграла Польшчу ў першым матчы адборавага турніру Еўра-2024



Зборная Чэхіі ў стартавым матчы адборавага турніру Еўра-2024 абыграла Польшчу з лікам 3:1. У складзе гаспадароў вызначыліся Ладзіслаў Крэйчы, Томаш Чванчара і Ян Кухта. У палякаў адзіны гол на рахунку Даміяна Шыманьскага. У іншым матчы групы E зборная Малдовы згуляла ўнічыю з Фарэрскімі выспамі 1:1.

Дубль Мбапэ прынёс Францыі разгромную перамогу на Нідэрландамі

Завяршаўся матч 1-га тура ў рамках адбору на чэмпіянат Еўропы паміж Францыяй і Нідэрландамі. Супрацьстаянне завяршылася з лікам 4:0 на карысць гаспадароў. Антуан Грызман адкрыў лік на трэцяй хвіліне. Юпамекана ўмацаваў перавагу на восьмай хвіліне. Мбапэ давёў лік да разгромнага на 21-й хвіліне. У канцы другога тайма Мбапэ аформіў дубль. Ён забіў свой 37-ы гол у форме нацыянальнай каманды сваёй краіны. Па гэтым паказчыку ён зраўняўся з нападнікам „Рэала” Карымам Бензема. Мбапэ для гэтага спатрэбілася 67 матчаў, Бензема справіўся за 97 гульняў.  Таксама хет-трык Лукаку дапамог Бельгіі разграміць Швецыю 3:0.

УЕФА абмяркуе выключэнне зборнай Беларусі 4 красавіка

УЕФА адрэагаваў на заклік дэпутатаў Еўрапарламента адхіліць ад афіцыйных турніраў зборную Беларусі. Прэзідэнт арганізацыі Аляксандэр Чэферын паабяцаў у лісце да парламентарыяў абмеркаваць пытанне на бліжэйшым выканкаме, пра гэта паведамляе нямецкі сайт Sportschau, у распараджэнні якога апынуўся адказ футбольнага функцыянера. «УЕФА мае намер абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі на пасяджэнні выканаўчага камітэта. УЕФА ўважліва сочыць за трывожнымі падзеямі, якія вы згадалі ў сваім звароце», – цытуе выданне ліст Чэферына, датаваны 24 сакавіка і адпраўлены 100 чальцам Еўрапейскага парламента.

Моладзевая зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Андорай

Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-21) пачалі выступы ў адборавым турніры чэмпіянату Еўропы 2025 года. Першымі супернікамі беларускай каманды ў кваліфікацыі сталі равеснікі з Андоры, сустрэча каманд адбылася ў армянскім Армавіры. Большую частку гульні нашыя футбалісты валодалі ініцыятывай, але ўвасобіць перавагу ў забітыя мячы так і не змаглі. У выніку безголавая нічыя 0:0, беларусы зарабляюць першае ачко ў адборы. Наступны матч падначаленыя Сяргея Ясінскага правядуць 28 сакавіка: беларуская каманда ў Афінах згуляе супраць зборнай Грэцыі. Таксама ў кваліфікацыйнай групе G выступяць футбалісты Партугаліі, Харватыі і Фарэрскіх выспаў.

Кантракт Томаса Тухеля з „Баварыяй” разлічаны да лета 2025 года

Экс-настаўнік „Чэлсі” Томас Тухель падпісаў кантракт з „Баварыяй” да лета 2025 года, паведамляе афіцыйны сайт мюнхенцаў. У паведамленні гаворыцца, што гэтае рашэнне было прынята старшынём праўлення клуба Оліверам Канам і спартовым дырэктарам Хасанам Саліхаміджычам і ўзгоднена з прэзідэнтам Гербертам Хайнэрам.
Дэбютным на чале „Баварыі” матчам для Тухеля стане паядынак супраць „Барусіі” з Дортмунда. Ён запланаваны на 1 красавіка.

Сасновіч саступіла  Крэйчыкавай на турніры ВТА-1000 у Маямі

Беларуска Аляксандра Сасновіч саступіла чэшцы Барбары Крэйчыкавай у матчы другога круга турніру ВТА-1000 у Маямі. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 8 хвілін і завяршыўся з лікам 6:3, 6:2, не на карысць нашай суайчынніцы.

Варфаламееў вярнуўся ў менскае „Дынама”

Расейскі нападнік Павел Варфаламееў вярнуўся ў менскае „Дынама”.
Пра гэта паведамляе прэс-служба „Дынама”. Форвард два месяцы правёў у стане жлобінскага „Металурга”, куды быў адпраўлены ў пачатку лютага. За гэты час ён правёў за „ваўкоў” два матчы ў чэмпіянаце Беларусі і набраў 2 (1+1) ачкі. У гэтым сезоне КХЛ Варфаламееў правёў 42 матчы і набраў 24 (14+10) ачкі пры паказчыку карыснасці „+2”. Ён падзяліў чацвёртае месца ў спісе лепшых снайпераў каманды.

Менскі „Будаўнік” заняў апошняе месца ў рэгулярным сезоне расейскай валейбольнай Суперлігі

Валейбалісты сталічнага „Будаўніка” правялі заключны паядынак у рэгулярным чэмпіянаце расейскай Суперлігі. У пятніцу менчане ў палацы спорту „Уручча” прымалі клуб „Югра-Саматлор” з Ніжневартаўска. Адзінай удалай партыяй для беларусаў была трэцяя, якую наша каманда выйграла з лікам 25:19. У першым, другім і чацвёртым сэтах поспех быў на баку гасцей (25:19, 25:19, 25:20). У выніку 1:3, „Будаўнік” церпіць 28-е паразу ў 30 матчах турніру. Па выніках рэгулярнага чэмпіянату менская каманда набрала ўсяго 7 ачкоў і заняла апошнюю, 16 пазіцыю ў табліцы. За ўвесь сезон беларускія валейбалісты святкавалі толькі дзве перамогі: над краснаярскім „Енісеем” 3 снежня і над „Новай” з Навакуйбышэўска 27 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя