Жодзінцы выбылі, салігорцы ідуць далей
У адказных матчах першага раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы лёс беларускіх клубаў склаўся па рознаму. Жодзінскае „Тарпеда” імкнулася адыграцца пасля гасцявой паразы ад албанскага „Кукесі”. Беларускія футбалісты мелі шанцы, але так і не забілі – 0:0. Цягам гульні галкіпер жодзінцаў Павал Часноўскі парыраваў з пенальці ўдар Пеіча. Але ў наступны раўнд выйшаў албанскі клуб.
[Not a valid template]
Салігорскі „Шахцёр” пасля вікторыі ў Паўночнай Ірляндыі над „Гленавонам” 2:1 пачуваўся намнога больш упэўнена. На хатняй арэне беларуская каманда здолела павялічыць сваю перавагу. На 8-й хвіліне з дапамогай рыкашэту мяч забіў Аляксандр Юрэвіч, на 67-й хвіліне вызначыўся ўжо лепшы бамбардзір салігорцаў Мікалай Януш. А на 87-й форвард Дзмітрый Камароўскі давёў справу да разгрому – 3:0 на карысць „Шахцёра” і ён працягне выступ у кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Аляксей Лапіцкі