Зміцер Некрашэвіч адправіўся з „Іслачы” ў арэнду ў „Нафтан”



Паўабаронца „Іслачы”Дзмітрый Некрашэвіч будзе гуляць у першай лізе за „Нафтан”. „У мінулым годзе Некрашэвіч правёў пяць матчаў за галоўную каманду, але выніковымі дзеяннямі не вызначыўся. У турніры дублёраў мінулага сезону Дзмітрый адыграў 18 сустрэч, забіў два галы і аддаў тры перадачы. Пагадненне разлічана да канца сезона”,— гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта Нафтана”.

Як паведамляе Telegram-канал «Вуха», паўабаронца Ігар Стасевіч і брамнікі Аляксандр Гутар і Антон Чычкан трэніруюцца разам з «Іслаччу». Як сцвярджае канал, можна не чакаць з’яўлення ўсіх трох футбалістаў у складзе „ваўкоў”. Усе трое зараз знаходзяцца без клуба.

Надаль атрымаў узнагароду ESPY як найлепшы тэнісіст года. Радукану – найлепшая тэнісістка

У ЗША адбылося ўручэнне прэміі ESPY. Гэта ўзнагарода ўручаецца амерыканскай тэлевізійнай сеткай ABC. Атрымальнікамі становяцца выдатныя спартоўцы. Найлепшым тэнісістам года быў прызнаны 22-разовы пераможца турніраў „Вялікага шлема” іспанец Рафаэль Надаль. Найлепшай тэнісісткай года стала брытанка Эма Радукану.

Беларусь займае 47-е ў сезонным рэйтынгу УЕФА 2022/23

Беларусь займае 47-е месца ў сезонным рэйтынгу УЕФА. На дадзены момант беларускія каманды згулялі 7 матчаў у еўракубках, з якіх усяго адна перамога і дзве нічыіх. На гэты момант у рэйтынгу Беларусь абыходзіць Данію (49-е месца), Турцыю (50-е), Сербію (52-е), Грэцыю (53-е) і Харватыю (54-е). Аднак каманды гэтых краін толькі ўступілі ў еўракубкі, згуляўшы менш матчаў, чым беларускія каманды. У мінулым сезоне Беларусь знаходзілася на 53-й радку рэйтынгу.

ФГР і БФГ падпісалі пагадненне на ўдзел у турніры СЕХА-лігі сезона-2022/23

22 ліпеня Федэрацыя гандбола Расеі і Беларуская федэрацыя гандбола падпісалі пагадненне з СЕХА-лігай. Дакумент пацвярджае згоду ФГР і БФГ на ўдзел у сезоне-2022/23 СЕХА-лігі клубаў з чэмпіянатаў Расеі і Беларусі. Плануецца, што ад кожнай краіны ў новым турніры прымуць удзел па чатыры каманды. Гэта найлепшыя па выніках сезона-2021/22 клубы нацыянальных чэмпіянатаў.

Беларускае Радыё Рацыя