Амаль тры тысячы беларусаў атрымалі ў мінулым годзе грамадзянства Польшчы



Амаль тры тысячы беларусаў атрымалі ў мінулым годзе грамадзянства Польшчы. Польскае грамадзянства ў мінулым годзе атрымалі каля 10 тысяч чалавек, піша Rzechpospolita.

На першым месцы ўкраінцы — 5200 чалавек. 2985 беларусаў атрымалі грамадзянства Польшчы, 405 расейцаў. Гэта рэкордная лічба: годам раней польскае грамадзянства атрымалі 7,5 тысяч чалавек, у 2020 годзе — 7 тысяч, у 2019 годзе — 6 тысяч 600.

За апошнія пяць гадоў польскі пашпарт атрымалі каля 37 тысяч замежнікаў, у першую чаргу грамадзян Украіны і Беларусі.