Антысеміцкі інцыдэнт у Сейме Польшчы



Падчас святкавання Ханукі дэпутат Гжэгаж Браўн выкарыстаў вогнетушыцель, каб патушыць і пашкодзіць яўрэйскі падсвечнік.

Фота: PAP/Marcin Obara

Маршалак Сейма Шымон Галоўня выключыў яго з пасяджэння.

Сёння, 12 снежня, на запрашэнне Маршалка ў Сейме з’явіліся прадстаўнікі габрэйскай суполкі, якія адсвяткавалі Хануку. Сярод святкуючых было шмат дзяцей.

Ханука – васьмідзённае гістарычнае габрэйскае свята, якое адзначаецца ў перыяд зімовага сонцастаяння. Цэнтральны абрад Свята агнёў – запальванне свечак на падсвечніку – ханукальнай меноры.

«Ганьба. Так зрабіў дэпутат польскага парламента. Праз некалькі хвілін пасля таго, як мы святкавалі там Хануку», – гэта рэакцыя амбасадара Ізраіля ў Польшчы Якава Ліўнэ, які падзяліўся на платформе X запісам, на якім дэпутат Гжэгаж Браўн тушыць ханукальную свечку.

На яго паводзіны адрэагаваў і амбасадар ЗША ў Польшчы. «Я абураны жахлівым антысеміцкім актам, здзейсненым сёння адным з дэпутатаў парламента Польшчы. Злучаныя Штаты выступаюць супраць антысемітызму, і гэты абуральны акт павінен быць асуджаны самым рашучым чынам,» — напісаў Марк Бжэзінскі.

Шымон Галоўня выключыў дэпутата ад Канфедэрацыі Гжэгажа Браўна з сённяшняга паседжання Сейма. Прэзідыум Сейма пакараў Браўна пазбаўленнем паловы заробку на тры месяцы і паловы дэпутацкага ўтрымання. Гэта максімальнае пакаранне. Прэзідыюм Сейму таксама ўпаўнаважыў Канцылярыю Сейма падаць у пракуратуру паведамленне адносна магчымасці ўчынення Гжэгажам Браўнам злачынства.

Беларускае Радыё Рацыя