Беларус, што жыве ва Украіне: Расея пойдзе далей, калі яе не спыніць
10 месяцаў таму
Расея пойдзе далей, калі яе не спыніць у вайне з Украінай.
Гэтая краіна проста прагне пашырэння сваіх тэрыторый. Таму так важна было вярнуць межы 1991 года, распавёў беларус, які знаходзіцца ва Украіне:
– Цяпер, як сказаў Залужны, ідзе пазіцыйная вайна. У Кіеве кажуць, што ёсць перасцярогі, была пераацэнка, што ў нас атрымаецца з контрнаступам. Напэўна не ўсё атрымалася, не ўсё добра склалася ў гэтым годзе.
Расейская агрэсія на Украіну ўжо доўжыцца звыш 650 дзён. На поўначы на ўкраінскай тэрыторыі апошнімі днямі ідуць абстрэлы, па ўсё тэрыторыі назіраюцца прылёты дронаў і „шахедаў” РФ.
Беларускае Радыё Рацыя