Беларускаму культурнаму таварыству „Хатка” 30-ць гадоў
Беларускае культурнае таварыства „Хатка” у Гданьску сёлета адсвяткуе свой 30-гадовы юбілей.

Для соцень, а нават тысяч беларусаў гэта стала месцам правядзення культурніцкіх і грамадска значных сустрэч і праектаў. Але палітычны кантэкст таксама заўсёды прысутнічае, распавёў намеснік старшыні арганізацыі Раман Шчэрбаў:
– Беларускае культурнае таварыства „Хатка” у Гданьску будзе святкаваць 30-ы юбілей. У 1992 годзе падалі заяўку на рэгістрацыю. У 1993 годзе афіцыйна зарэгістравалі беларускую арганізацыю ў Гданьску. Раней яна дзейнічала як частка Беларускага грамадска-культурнага таварыства, а як самастойная арганізацыя ўжо 30-ць гадоў.
Бліжэйшае мерапрыемства адбудзецца ў Беларускім культурным таварыстве „Хатка” 7-га лістапада. У госці завітае літаратар Андрэй Хадановіч і заспявае Леанарда Коэна.
Беларускае Радыё Рацыя