Фотафакт: кветкі для Каліноўскага ў Вільні
1 лютага, напярэдадні дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, з’явіліся кветкі і бел-чырвона белыя стужкі на Дамініканскіх мурах – каля мемарыяльнай шыльды, прысвечанай кіраўніку паўстання.

У гэтым кляшторным будынку Кастусь Каліноўскі знаходзіўся падчас следства і перад смяротным пакараннем.

Кветкі і стужкі прынеслі беларусы.

Фотаздымкі Лены Танкачовай.
Беларускае Радыё Рацыя



