Польшча гатова пакінуць у сябе выпускнікоў з Беларусі



Польшча гатова пакінуць у сябе выпускнікоў з Беларусі, калі яны сутыкнуцца з цяжкасцямі пры пацвярджэнні сваіх дыпломаў на радзіме. 25 верасня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускім студэнтам, якія навучаюцца ў Польшчы, на радзіме давядзецца пацвярджаць свае дыпломы.

“Мы са здзіўленнем толькі што прачыталі заяву спадара Лукашэнкі, — сказаў агенству РИА Новости прадстаўнік міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы. — Ён, мабыць, не ведае, што польскія ўніверсітэты даюць сваім выпускнікам вельмі якасную адукацыю, якая катыруецца ва ўсім свеце”.

Прадстаўнік міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы лічыць, што калі словы Лукашэнкі здабудуць законную моц, то беларускія выпускнікі не захочуць вяртацца ў Беларусь: „Мы з задавальненнем іх тут пакінем. Ад гэтага толькі выйграем, атрымаўшы адукаваных спецыялістаў”, – дадалі ў міністэрстве.

Фота: realting.com