Сейм Літвы дазволіў затрымліваць нелегальных мігрантаў на тэрмін да паўгода



Сейм Літвы 13 ліпеня дазволіў затрымліваць мігрантаў, якія перасякаюць літоўскую мяжу, і абмяжоўваць іншыя іх правы. Пра гэта паведамляе Delfi.ru, адзначаючы, што літоўскі парламент прыняў змены ў Законе аб прававым становішчы іншаземцаў, ініцыяваныя Міністэрствам унутраных спраў з прычыны крызісу з мігрантамі.

Змены ўступяць у сілу пасля падпісання іх прэзідэнтам краіны.

Delfi.ru адзначае, што праваабарончыя няўрадавыя арганізацыі заявілі, што гэтыя папраўкі па сутнасці ўзаконьваюць парушэнні правоў чалавека і ставяць уразлівых асоб у небяспечнае становішча. Юрысты таксама выказалі заўвагі адносна магчымага супярэчання паправак Канстытуцыі.

Фота: © DELFI / Josvydas Elinskas