Таленавітыя студэнты горада атрымалі стыпендыі Прэзідэнта Беластока



У Беластоцкім навукова-тэхналагічным парку адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння стыпендыі Прэзідэнта Беластока асабліва таленавітым студэнтам за 2022/2023 навучальны год.

Кажуць лаўрэаты стыпендыі – студэнты ўніверсітэтаў у Беластоку:

– Гэтая падтрымка для нас вельмі важная. Першы этап навуковай дарогі бывае вельмі складаны. Патрабуем мы сродкаў на закуп літаратуры, на розныя лабараторныя прыборы. Яшчэ залежыць, хто якой прафесіяй навучаецца. Таму лічу, што такая канцэпцыя вельмі важная, і мы гэта цэнім.

– Я ўдзячная за тое, што нашая дзейнасць і нашая актыўнасць ацэнена не толькі ва ўніверсітэтах, дзе мы вучымся, але і ўладамі горада.

Па выніках навучальнага года 50 таленавітых студэнтаў горада атрымалі стыпендыі Прэзідэнта Беластока. Сёлета сума ўзнагараджання склала 6 000 злотых на чалавека. У праекце бюджэту Беластока на наступны год на стыпендыі для таленавітага студэнцтва ў наступным годзе прадугледжана 300 тысяч злотых.

Беларускае Радыё Рацыя