У Беластоку прадставілі бюджэт Падляшскага ваяводства на 2024 год
Рэкордны бюджэт 1.4. млрд злотых для Падляшскага ваяводства запланаваны на будучы год. Пры гэтым дэфіцыт складае 85 млн злотых, бо маюцца і выдаткі ў памеры 1,5 млрд злотых. У канферэнц-зале Падляшскай бібліятэкі былі прадстаўлены асноўныя пазіцыі бюджэту ваяводства на 2024 год.
Кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
Акрамя гэтага на прэс-канферэнцыі пра бюджэт Падляшскага ваяводства на 2024 год, было анансавана стварэнне і фінансаванне новай ўстановы культуры Падляшскага ваяводства – Цэнтра беларускай культуры.
Беларускае Радыё Рацыя












