У Беластоку выраблялі паштоўкі для палітвязняў



У беластоцкім хабе „Новая Зямля” прайшоў калядны майстар-клас па вырабе калядных паштовак для палітвязняў у Беларусі.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-12-13_volha_siamashka_pasztouki_swiatlana_foty-7-1024x576.jpg

Кажа вядоўца вечара, майстар Святлана:

– Галоўная мэта, каб яны пайшлі да палітвязняў. Але можна ствараць для сябе і сваіх родзічаў, якія ў Беларусі. У асноўным гэта аплікацыя. Варта штосьці рабіць, нават калі няма магчымасці адсылаць, то ёсць электронныя ініцыятывы: Dissidentby, Politzek.me. Можна туды скрыны паштовак, малюнкаў. Потым родзічы палітвязняў могуць заходзіць на гэтыя ініцыятывы, правяраць старонку свайго роднага. Калі яны бачаць, што для яго ёсць нейкія паштоўкі, то яны могуць спампаваць. Каб яны ведалі, што іх падтрымліваюць не толькі родныя, але і простыя беларусы такіх жа самых поглядаў.

Удзельнікі каляднага майстар-класу змаглі вырабіць паштоўкі, якія адправяць да палітвязняў у Беларусі. Адпаведна арганізатары паабяцалі паўтарыць майстар-клас з нагоды чарговых беларускіх святаў.

Беларускае Радыё Рацыя