У Раду Беластока трапіў толькі адзін беларус



У гарадскую Раду Беластока трапіў толькі адзін дэпутат-беларус – гэта Славамір Назарук з „Форума падляшскіх меншасцяў”.

Сёлетні паказчык звязаны са слабым вынікам „Грамадзянскай платформы”, у спісе якой был сябры „Форума”, кажа дэпутат Славамір Назарук:

– Я сваё зрабіў, вынік вельмі добры, як на такую цяжкую кампанію. Мы ішлі з “Грамадзянскай платформай”, але з яе боку і прэзідэнта падчас мінулага тэрміна былі розныя непапулярныя рашэнні. Цяжар гэтых непапулярных рашэнняў пайшоў на рахунак “Грамадзянскай платформы”, а прэзідэнт стварыў асобны камітэт.

Раней „Форум падляшскіх меншасцяў” быў прадстаўлены трыма дэпутатамі.  У гарадской Радзе Беластока будзе 15 сябраў партыі „Права і справядлівасць”, па 6 „Грамадзянская платформа” і камітэта Трускаляскага, а таксама 1 дэпутат ад „Левых дэмакратаў”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя