Вадзім Доўнар: Украіна абавязкова пераможа



Ніводнай хвіліны не сумняваўся ў тым, што Украіна пераможа, наш сённяшні Госць Рацыі – беларус, які нарадзіўся і вырас у Менску, але доўгі час жыве ва Украіне, Вадзім Доўнар.

Пытанне ўкраінскай перамогі – гэта пытанне часу:

-Жыву я ў Кіеве. Зараз вайна знешне так не адчуваецца, у Кіеве менавіта. Толькі часам налёты і яны даволі гучныя бываюць. Але ўжо неба закрытае і чутно толькі, калі падаюць абломкі. Ад абломкаў гінуць людзі. Ляжаў я ў лякарні, ляжаць параненыя, людзі з адарванымі канечнасцямі. А так ніякіх знешніх паказчыкаў няма. Зразумела, што ўвесь час тэлевізія, радыё агучваюць гэту тэму. Па настроях я ні разу за ўвесь гэты час не сустракаў людзей, якія б не верылі б у перамогу.

РР: Як ад пачатку вайны і да сённяшняга дня мяняўся ваш настрой?

Вадзім Доўнар: Я ніводнай хвіліны не сумняваўся ў тым, што Украіна пераможа. Вялікая ўпэўненасць перамогі дабра над злом. Як мяняўся настрой? Зараз не існуе пытанне, будзе перамога ці не. Існуе пытанне – калі, у якіх межах. Тое, што выйдуць да межаў 1991 года – гэта проста безумоўна. Пытанне – калі, якімі сродкамі, якой цаной.

Вайна ва Украіне доўжыцца больш за паўтара года. Па розных падліках яна можа ісці яшчэ ад года і нават да некалькіх гадоў у залежнасці ад развіцця сітуацыі ў лепшы ці горшы бок.

Слухайце гутарку ў далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя