Валерый Сляпухін: Украінцы давяраюць толькі тым беларусам, якія дапамагаюць ці ваююць за Украіну
Украінцы давяраюць толькі тым беларусам, якія дапамагаюць ці ваююць за Украіну.

Валанцёр Валерый Сляпухін, які надаўна вазіў гуманітарны груз у Кіеў, расказаў пра стаўленне да беларусаў. Як распавёў актывіст, да ваяроў палка Каліноўскага ставяцца вельмі добра.
– Так як было, ужо быць не можа. Калі ты дапамагаеш, і гэта ад сэрцы ідзе, то гэта заўважаюць. І тады адчуванне зусім іншае і адносіны таксама іншыя. Але да беларусаў увогуле крыху кепска сталі адносіцца звычайныя ўкраінцы.
На пачатак 2022 года дагаворна-прававая база ўкраінска-беларускіх адносін налічвала ў агульнай складанасці 315 дакументаў. Па стане на чэрвень 2023 года спынена 118 дагаворна-прававых дакументаў.
Беларускае Радыё Рацыя