Вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць свята ў гонар Супраскай іконы Божай Маці
Вернікі Праваслаўнай Царквы адзначаюць сёння, 10 жніўня, свята ў гонар Супраскай іконы Божай Маці.
Гэта адно з найважнейшых святаў для праваслаўных у Польшчы. Асноўныя малітоўныя цырымоніі пачаліся ў манастыры Благавешчання Маці Божай а 10-тай гадзіне. Вернікі прыбылі ў Супрасль напярэдадні. Каля 400 чалавек прынялі ўдзел у пешай пілігрымцы з Беластока, а таксама традыцыйна была пілігрымка на байдаркай з Гарадка.
Супраская ікона з’яўляецца копіяй смаленскай іконы Божай Маці. У XV стагоддзі яе ахвяраваў тагачасны кіраўнік манастыра епіскап Юзаф Солтан. Падчас Першай сусветнай вайны манахі вывезлі ікону ў глыб Расеі, і яе лёс пакуль невядомы. Цяпер у манастыры ёсць дзве яе копіі.
Беларускае Радыё Рацыя




