Палац Бутрымовічаў – сімвал сучаснага Пінска
223 год таму над Пінай узвысіўся адзін з сімвалаў сучаснага Пінска – палац Бутрымовічаў. Ён выкананы ў стылі позняга барока змяшанага з класіцызмам. З “пінскім мурам” звязаныя вядомыя сем’і: Агінскіх, Ордаў і Скірмунтаў. Дачыненне да будаўніцтва мае і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Аўтарка шэрагу турыстычнык выданняў пра Пінск, намесніца старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна кажа, што будаўнікам палаца перашкаджала забалочанасць месца будоўлі:
– Гэты палац будавалі доўга, каля 10 гадоў, па пракце Караля Шыльдхаўзама – архітэктара з Вільні. Тут прыдалася меліярацыя, таму што было зашмат вады. Пазабівалі дубы ў тыя крыніцы, якія раней білі на месцы палаца. Каб не прыдумалі адмысловую меліярацыйную сістэму, то не мелі б мы такога палацу.
Пінскі палац Бутрымовічаў капітальна адрамантавалі дзесяць год таму. Цяпер тут Пінскі гарадскі ЗАГС і філіял Музея Беларускага Палесся.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ipinsk.by