Ахвярны камень у Вільні
Ахвярны камень ляжыць пасярэдзіне невялікай плошчы ў цэнтры Вільні, на скрыжаванні вуліц Пілес, Дыджоі ды Латака. Тут жа прадаюць вырабы народных майстроў, упрыгожанні з бурштыну ды карціны віленскім мастакоў з краявідамі, кветкам і коцікамі. 
У цэнтры верхняй паверхні каменя бачная ахвярная чаша – паглыбленне, прызначанае, як для ўласна ахвяр і дароў, так і для збору дажджавой ці роснай вады.
На гэтай жа плошчы месціцца Царква святой Параскевы, вядомая таксама як Пятніцкая царква.
Беларуская Радыё Рацыя






