Алена Нікэ: Беларусы і немцы вельмі падобныя



І жыццё, і грошы могуць згубіць беларусы, калі не будуць прытрымлівацца мераў бяспекі ў часе эпідэміі. Такога меркавання прытрымліваецца Алена Нікэ, якая ўжо некалькі гадоў жыве ў горадзе Вісбадэн, зямлі Гессэн, што ў Нямеччыне.

Беларусы і немцы вельмі падобныя — такія ж адказныя. Але галоўнае адрозненне — у інфармаванасці, — распавяла суразмоўца:

– Я вельмі турбуюся за сваіх былых свёкраў, ведаеце, гэта людзі сталага ўзросту. Яны вельмі шчырыя, працавітыя, але, на жаль, не чытаюць незалежныя СМІ, яны глядзяць тэлебачанне. Таму яны двойчы ў групе рызыкі, паколькі іх ніхто не папярэдзіў пра гэты каранцін. Зараз так, як стаіць пытанне ў Беларусі, гэта не пытанне жыцця або кашалька – гэта будзе і жыццё, і кашалёк.

Як адзначыла Алена Нікэ, у Нямеччыне на дадзены момант фактычна ўсе каранцінныя меры знятыя і эпідэміялагічная сітуацыя ўжо нармалізуецца. Чаго нельга сказаць пра Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя