БЧ не будзе прадаваць білеты праз інтэрнэт у ноч на 21 чэрвеня
Беларуская чыгунка не будзе прадаваць білеты праз інтэрнэт у ноч з 20 на 21 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце БЧ.
З 23.00 20 чэрвеня да 7.00 21 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем планавых тэхнічных работ купля і вяртанне праязных дакументаў у сістэме продажу праз інтэрнэт БЧ будуць недаступныя.
БЧ просіць прабачэння за часовыя нязручнасці.