Фінляндыя плануе спыніць прыём просьбітаў прытулку на мяжы з Расеяй
11 месяцаў таму
Фінляндыя плануе спыніць прыём просьбітаў прытулку на мяжы з Расеяй. Такое рашэнне збіраецца прыняць урад краіны.
Спыніць прыём бежанцаў урад Фінляндыі збіраўся яшчэ на мінулым тыдні, аднак рашэнне не прайшло праверку на адпаведнасць Канстытуцыі краіны і актам Еўразвязу. Перагледжаны ўказ можа быць прыняты ўжо найбліжэйшым часам.
Паводле слоў прэм’ер-міністра Петэры Орпа, Фінляндыя можа поўнасцю закрыць мяжу з Расеяй, калі гэтага запатрабуюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі.
Урад Фінляндыі лічыць, што Расея выкарыстоўвае наплыў бежанцаў з Ірака, Самалі і Сірыі, каб пагоршыць сітуацыю на мяжы.
З дзевяці пунктаў пропуску адкрытым цяпер застаўся толькі ўчастак на поўначы краіны.