Ільінская царква старавераў у Гомелі
Гомельская Ільінская царква старавераў – адметны помнік драўлянага дойлідства 18-га стагоддзя.
Месціцца Ільінская царкава на высокім беразе Сожа па вуліцы Камісарава. У гэтым раёне Гомеля жылі стараверы, пра што сведчыць характэрная забудова вуліцы.

Цікавы факт – царква дзейнічала і ў савецкі час. Магчыма таму, што сярод гомельскай партыйнай наменклатуры было шмат выхадцаў з асяродку старавераў.

Беларускае Радыё Рацыя



