Калядны і навагодні Тбілісі
Сталіца Грузіі ў калядныя свята выглядае, як сапраўдны еўрапейскі горад. Асабліва прыгожа выглядае цантральны праспект гораду – праспект Шота Руставелі, дзе анёлы і вялікія гірлянды на кожным кроку.
Калядоўшчыкаў, канешне, на вуліцах Тбілісі не пабачыш, але навагодні Тбілісі ўражвае.
Турыстычны Тбілісі – гэта не толькі цэнтральныя вуліцы, гэта і рынак, дзе можна прыдбаць знакамітыя грузінскія прыправы і прысмакі.
[Not a valid template]
Трэба паспрабаваць грузінскага віна, ці чачы (вінаграднай гарэлкі) з рознымі смакамі. Таксама можна прывесці дахаты розныя віды грузінскага сочыва з садавіны, якую не сустрэнеш у іншых месцах.
У кавярнях і рэстарацыях гораду граюць жывую музыку элегантна апранутыя музыкі, якія даведаўшыся, што мы з Беларусі заспявалі нам “Белавежскую пушчу”.
Беларускае Радыё Рацыя