Літва і Латвія высылаюць грамадзян Беларусі і Расеі



Некаторыя беларусы і расейцы, якія жывуць у Літве, пазбаўленыя віду на жыхарства і не могуць заставацца ў гэтай краіне. У сваю чаргу Латвія плануе выслаць некаторых грамадзян Расеі.

Паводле ацэнак літоўскіх уладаў, пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы ўяўляюць 910 беларусаў і 254 расейцаў. У Дэпартаменце міграцыі паведамілі, што летась было ўведзена анкетаванне грамадзян Расеі і Беларусі, якія падаюць дакументы на пражыванне. Ёсць момант, які патрабуе адказу на пытанне пра агрэсію Расеі супраць Украіны. Гэта з’яўляецца асновай для вызначэння таго, ці ўяўляе чалавек пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы.

Між тым у наступным месяцы ўлады Латвіі плануюць накіраваць лісты 6 тысячам грамадзян Расеі з просьбай пакінуць краіну. Аднак справа тычыцца толькі тых, хто не здаваў іспыту па латышскай мове. Год таму парламент у Рызе прыняў пастанову, паводле якой грамадзяне Расеі могуць атрымаць від на сталае жыхарства толькі пасля пацверджання валодання дзяржаўнай мовай. Усяго ў экзамене павінны былі прыняць удзел 18 тысяч чалавек. У тых, хто гэтага не зрабіў, будзе тры месяцы, каб пакінуць Латвію.

„Польскае радыё”