Лоеў: тут зліваюцца Сож і Дняпро
Горад Лоеў у Гомельскай вобласці – памежная зона, квіткі на аўтобус ці маршрутку можна набыць толькі па пашпарце.

Перад уездам у горад пашпарты правяраюць памежнікі. Мяжа з Украінай праходзіць па Дняпры.

У Лоеве зліваюцца дзве вялікія ракі – Дняпро і Сож.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лоеў (пад назвай Лоева гара) датуецца 1505 годам.


Беларускае Радыё Рацыя



