Мемарыяльны дом Шагала ў Віцебску
Дом-музей Марка Шагала ў Віцебску быў адчынены ў 1997 годзе. Гэта сапраўдны мемарыяльны будынак, дзе правёў дзіцячы і юнацкія гады мастак, дзе пачаў маляваць.

Дом знаходзіцца па адрасе: вуліца Пакроўская 11.

Вокны, з якіх мастак глядзеў на свет.

Інтэр’ер дома аднаўлялі па карцінах Шагала і яго біяграфічнай кнізе „Маё жыццё”, мемарыяльныя прадметы не захаваліся, таму ў экспазіцыі толькі аналагі – рэчы канца 19-га пачатку 20-га стагоддзя.

Бетонны плот па дарозе да мемарыяльнага дома распісаны вершамі Марка Шагала ў перакладзе на расейскую мову.

Мураваны дом з чырвонай цэглы – тыповы для тагачаснай забудовы Віцебска.

Фрагмент аўтэнтынай брукаванкі на панадворку.
Беларускае Радыё Рацыя