Мукачэва, сярэднявечны замак Паланок
Замак знаходзіцца ў Закарпацкай вобласці Украіны, у горадзе Мукачэве на гары вулканічнага паходжання, якая вышынёў 68 метраў.

Замак узвышаецца над горадам Мукачэва, як у рамане Франца Кафкі.

Дакладная дата пачатку пабудовы замка невядомая, але згадваецца замак у летапісах, ужо з 11-га стагоддзя.

З 1396 па 1414 гады замкам валодаў Фёдар Карыятовіч, з Дынастыі Гедымінавічаў, які атрымаў замак разам з пажыццёвымі ўладаннямі ў абмен на перадачу правоў на Падольскае княства вугорскаму каралю Жыгімонту. Ён ўмацаваў замак і значна павялічыў яго памеры, ператварыўшы ў сваю рэзідэнцыю. Тады ж у скале быў высечаны 85-метровы калодзеж.

На працягу XV-XVI стагоддзяў замак знаходзіўся ў руках розных уладальнікаў, якія праводзілі далейшыя працы па яго ўмацаванню і будаўніцтву.

У абароннай сістэме замка было 14 вежаў, у яго верхняй частцы знаходзіўся вялікі палац.



Апошні раз рэстаўрацыя замка праходзіла да 2014 года – пачатка вайны ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя



