Непаўторная Касцюкоўка
З Гомеля ў Касцюкоўку ходзяць гарадскія аўтобусы і маршурткі, цяпер мястэчка ўваходзіць у Чыгуначны раён Гомеля.
Мястэчка Касцюкоўка сфармавалася вакол станцыі Лібава-Роменскай чыгуначнай дарогі ў 70-ыя гады 19-га стагоддзя, а пры СССР у 1933 годзе тут быў пабудаваны Шклазавод імя Ламаносава, вакол якога пачаў фармавацца рабочы пасёлак – з дамамі-камунамі для працоўных і прыгожымі дамамі па нямецкіх праектах для інжынераў ды кіраўніцтва завода.
Былы Дом-камуна
Касцюкоўка – вельмі незвычайнае месца – з дамамі-камунамі, з Домам Культуры, бульварамі, стадыёнам і шклозаводам – каля якога ўзвышаюцца фантастычныя горы з зялёных шкляных глыбаў – эрклёзу.
У 70-ыя гады 20-га стагоддзя ў цэнтры Гомеля эрклёзам упрыгожвалі гарадскія клумбы – рабілі зрклёзу горкі пасярэдзіне клумбаў.
[Not a valid template]
Касцюкоўка адлюстраваная ў творачасці пісьменніка Уладзіміра Сцяпана, які нарадзіўся тут і правёў дзяцінства.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя




