Новы турыстычны маршрут “Брэст – горад Бібліі”
“Брэст – горад Бібліі”. Новы турыстычны маршрут пад такой назвай з’явіўся ў 1000-гадовым горадзе.

Падрабязней кажа адзін з ягоных укладальнікаў, кандыдат гістарычных навук Андрэй Унучак:
– Гэта была выстава напачатку ў Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі, якую мы рабілі разам з бібліятэкай, з музеем з назвай “Брэст – горад Бібліі”. І адзін з момантаў, якія ўзнікалі падчас гэтага мерапрыемства, канешне тое, што ў Берасці вельмі шмат мясцінаў, памятак, якія звязаны менавіта з гісторыяй Бібліі і гісторыяй гораду.
Выдадзена ілюстраваная беларускамоўная брашура з апісаннем маршрута, галоўнымі падзеямі і фактамі з гісторыі Берасця, а таксама карыснай турыстычнай інфармацыяй. Ёсць і аўдыёгід у беларускай і англійскай моўных версіях, даступны для сцягвання на сайце krokapp.com для мабільных прыладаў на платформе Android.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце