Падарожжа ў Полацак: Сафійскі сабор
Падарожжа ў Полацак адбылося ў мяне ў чэрвені 2021 году і гэта была мая першая ў маім жыцці вандроўка ў былую сталіцу дзякуючы суполцы “Belarus in tour” Першым , што ўзгадалася пры прыездзе ў Полацак стала песня Андрэя Мельнікава на словы Леры Сом “Па дарозе з Вільні на Полацак” . Сапраўды я не думаў, што “калісці патраплю ў Полацак, уцякаючы ад навальніцы”. На ўездзе ў Полацак сапраўды додждж скончыўся і перад маімі вачыма я ўбачыў велічны храм на беразе Заходняй Дзвіны.
Прыклад віленскага барока схаваў у сабе старажытныя сцены і скляпенні будынка ХІІ стагоддзя.
Калі звярнуцца да гісторыі храма то “сабор у Полацку з’явіўся пасля сваіх „старэйшых сясцёр” у
Кіеве і Ноўгарадзе, пабудаваных па ўзоры сабора ў Канстанцінопалі, і стаў чацвёртым у свеце
храмам Святой Сафіі”.

Грэчаскае слова „сафія”, што азначае „мудрасць, майстэрства”, палачане тлумачылі шырэй – як
вялікую чалавечую агульнасць, праяву адзінства жыхароў княства.
Упершыню храм згадваецца ў „Жыціі прападобнай Ефрасінні Полацкай” і „Слове пра паход
Ігараў” ХII стагоддзя.
Велічнае збудаванне ўзводзілі візантыйскія майстры і гараджане ў 1044 – 1066 гадах па
распараджэнні князя Усяслава Чарадзея. Сімвал незалежнасці і магутнасці Полацкага княства,
храм нібы ўвасабляў белы карабель, які плыве па Дзвіне.
Пабудаваны па візантыйскіх канонах, але ў традыцыях полацкага дойлідства, храм размяшчаўся
ў Верхнім замку паміж палацамі князя і маёнткам епіскапа, што сведчыла аб ролі царквы ў
дзяржаве.
Цяперашні будынак Сафіі з\явіўся дзякуючы полацкаму архіепіскапу Фларыяну
Грыбніцкаму вядомы дойлід Ян Крыштоф Глаўбіц адбудаваў Сафійскі сабор у стылі віленскага
барока.
У час вайны 1812 года ў сцяне сабора ў спецыяльна зробленай нішы захоўвалася свяшчэнная
праваслаўная рэліквія – Крыж Ефрасінні Полацкай.
Цяперашні храм – гэта збольшага канцэртная заля і музей, дзе можна шмат чаго даведацца пра
гісторыю будынка і даведацца, што значыла гэтая пабудова ў Полацку і ў беларускай дзяржаве.
Можна выпадкова далучыцца да экскурсіі, дзе распавядуць пра уніяцтва і пра праваслаўе ў
гэтым храме.
Пра полацкую Сафію вельмі добра напісаў ў адной са сваіх кнігаў Павал Севярынец:
“Лёс Полацкай Сафіі канцэнтруе ў сабе і драму самой Беларусі. Духовы подзьвіг. Аблогі.
Разбурэньні. Перабудовы. Перадача ад праваслаўных да вуніятаў і наадварот. Разьня Пятра І перад алтаром. Выбух парахавых складаў, зробленых у храме расейскім войскам. Захоўваньне крыжу Эўфрасіньні Полацкай. Музэй і канцэртная заля ў савецкія часы…
Раю наведаць Сафію Полацкую кожнаму вандроўніку, калі занесе яго лёс на Віцебшчыну.
Андрэй Мялешка Гародня-Полацак-Гародня