Пліса, старажытны каменны Крыж
Былое мястэчка, а цяпер вёска Пліса ў Глыбоцкім раёне знаходзіцца на шляху з Вільні на Полацак, на гістарычным Альгердавым шляху.

Уздоўж Альгердавага шляха было шмат каменных крыжоў. Адзін з іх захаваўся ў вёсцы Пліса.

Каменныя крыжы ставілі на скрыжаванні шляхоў, каб крыжы аберагалі ад эпідэмій і войнаў.


Раней Крыж стаяў на гары, але ў савецкія часы яго скінулі. Крыж ляжаў на зямлі. мясцовыя жыхары перанеслі і ўсталявалі яго ў цэнтры Плісы насупраць царквы Святой Параскевы Птяніцы.
Беларускае Радыё Рацыя



