Помнік Рамену Гары ў Вільні
У Вільні на скрыжаванні з вуліцай Міндаўга скульптура – хлопчык прыціскае галошу да грудзей. Гэта помнік французскаму пісьменніку і лётчыку Рамену Гары (Romain Gary), які нарадзіўся ў 1914 годзе ў Вільні ў габрэйскай сям’і і меў імя Раман Кацэў.
У скульптуры адлюстраваны момант з аўтабіяграфічнага раману “Абяцанне на досвітку” – закаханы хлопчык гатовы з’есці сваю галошу, каб прыцягнуць увагу дзяўчыны, якая яму падабаецца. 
Помнік Раману Гары скульптара Ромаса Квінтаса быў усталяваны ў Вільні ў 2007 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя




