Пункт турыстычнай інфармацыі ў Бельску-Падляшскім
Турысты, якія наведаюць Бельск-Падляшскі, цяпер змогуць атрымаць найбольш важную турыстычную інфармацыю пра горад ды ягоныя ваколіцы ў новым пункце турыстычнай інфармацыі. «Пункт знаходзіцца ў бельскай Ратушы – паясняе дырэктар Бельскага музея Аліна Дэмбоўская – гэта вынік нашага супрацоўніцтва з уладамі горада:
— Мы пачалі супрацу з Управай горада, якая прапанавала нам стварыць такі пункт. Нам удалося атрымаць аж іх матэрыялы, якія мы распаўсюджваем. Таксама мы спадзяемся, што больш турыстаў наведаюць і саму Ратушу.
Інфармацыйны пункт для турыстаў будзе працаваць да 30 верасня. Ён адкрыты ў кожны дзень тыдня з 8 гадзіны раніцы.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара





