Стамбул, “бліскучае стагоддзе”. Магіла герояў серыяла
Султан Сулейман і ягоная жонка Раксалана для большасці сучасных людзей – найперш героі папулярнага тэлесерыяла “Бліскучае стагоддзе”, а ўжо потым гістарычныя асобы. Распавядаць пра гэтых асобаў няма сэнсу; кожны ахвочы можа адшукаць патрэбную інфармацыю ў адпаведнай літаратуры ці ў Сеціве.

Султан Сулейман пахаваны ў раскошным маўзалеі непадалёк Сулейманіе – мячэці, збудаванай падчас яго ўладарства. Побач пахаваныя султаны Ахмед ІІ і Сулейман ІІ, а таксама адзіная дачка Сулеймана і Раксаланы – Міхрыман.
А вось Раксалана, ці Хюрэм-Хасекі-султан, пахаваная ў асобным маўзалеі.
Магчыма, яна сама палічыла нявартай ляжаць побач з вялікім мужам. Мажліва, Раксалана сапраўды была падступнай інтрыганткай, як і аднаймённая гераіня турэцага тэлесерыяла, і султанскі двор зрабіў усё магчымае, каб пахаваць падалей ад паважанага манарха. Але, можа быць, што той Сулейман надакучыў Раксалане яшчэ пры жыцці, і яна вырашыла хаця б пасля смерці застацца на самоце?
[Not a valid template]
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара