Сядзіба ў стылі мадэрн у Межаве
Межава – мястэчка непадалёку ад Воршы. У 18-19 стагоддзях Межава належала магнатам Любамірскім.

Пасля смерці Канстанціна Любамірскага Межава робіцца ўладаннем яго дачкі Ганны, якая па мужу была графіняй Любінскай.

Напрыканцы XIX стагоддзя ў Межава пачынаецца будаўніцтва новага каменнага дома.

У 1901 году была пабудаваная сядзіба ў стылі мадэрн, якая ўжо была ўласнасцю паноў Любінскіх-Дзеражынскіх.

Пасля рэвалюцыі ў будынку месціўся клуб. Усходняя частка пабудовы была разбурана ў гады Другой сусветнай вайны.

У 1953 годзе сядзіба адноўленая ў стылі сталінскага класіцызму.

Цяпер у былой сядзібе адначасова дзейнічаюць – крамы, клуб і праваслаўная царкава – прыход расейскага святога Серафіма Сароўскага.

Да гэтага часу ў Межава захаваўся парк з рэдкімі дрэвамі, яго раяць наведваць ўвосень, каб назіраць разнастайнасць фарбаў.
Беларускае Радыё Рацыя



