У Грэцыі знайшлі найстарэйшы фрагмент „Адысеі” Гамера



У Грэцыі знайшлі найстарэйшы фрагмент „Адысеі” Гамера, які захаваўся да нашага часу. 13 радкоў з паэмы напісаныя на гліняным чарапку, які адкапалі археолагі, інфармуе Reuters са спасылкай на Міністэрства культуры Грэцыі. Паводле папярэдніх ацэнак, знаходка адносіцца да III стагоддзя да нашай эры.

Гамер — легендарны паэт у старажытнай Грэцыі. Мяркуецца, што ён жыў у VIII стагоддзі да нашай эры. Гамер з’яўляецца аўтарам паэмаў „Іліяда” і Адысея”.

Фота Reuters