У Расеі таксама сутачная смяротнасць ад каронавіруса б’е рэкорды
Чарговы рэкорд летальных сыходаў зафіксаваны сёння.
![]()
Толькі за мінулы дзень ад небяспечнага віруса памерлі 973 чалавекі. Гэта больш чым на 15 выпадкаў больш, чым днём раней. Пры гэтым тэндэнцыя росту актыўна прасочваецца з сярэдзіны верасня. Найбольш складанай сітуацыя застаецца ў расійскай сталіцы — 70 гараджан, піша „Эхо Москвы”.
Разам з тым у Расеі назіраецца невялікае зніжэнне захворвання ковідам. Так, за дзень бальнічныя лісты адкрылі больш за 28 тысяч чалавек, што на 1000 менш, чым днём раней. Найбольшы прырост зафіксаваны ў Маскве, дзе сутачныя паказчыкі нязначна знізіліся адносна мінулых сутак і склалі звыш 4,5 тысяч чалавек.
Найменшы тэмп прыросту інфікаванняў адзначаецца ў Сахалінскай і Магаданскай абласцях, а таксама на Алтаі.
У дадзены момант ва ўсёй Расіі лячэнне ад каронавіруса праходзяць звыш 700 тысяч чалавек.
Нагадаем, што ў Беларусі таксама фіксіруюцца рэкордныя сутачныя лічбы як захворвання, так і смяротнасці.