Ворша. Дом, дзе было гестапа
Дом, дзе было гестапа ў Воршы месціцца па адрасе – праспект Тэксцільшчыкаў 1.

Цяпер тут – Дзіцячая школа мастацтваў. Па словах старажылаў, якія ў час вайны былі дзецьмі, немцы дапытвалі партызан і падпольшчыкаў у гэтым будынку. А камеры. у якіх арыштаваныя ўтрымліваліся, былі ў падвалах дамоў насупраць. Неаднойчы дзеці бачылі, як фашысты, вялі людзей праз вуліцу на допыт.

Дом пабудаваны ў стылі канструктывізму да Другой сусветнай вайны. У гэтым жа стылі пабудаваныя і шэраг іншых дамоў у раёне Ільнокамбіната.

А ў часы СССР у будынку быў Дом піянераў.

Цяпер будынак па модзе апошніх часоў пафарбаваны ў розныя колеры і выглядае стракатым.
Беларускае Радыё Рацыя



