Вюрцбург – сталіца Франконіі
Вандруючы па Баварыі, немагчыма цікаўным абмінуць горад Вюрцбург (Würzburg). Ён знаходзіцца на поўначы гэтае нямецкае зямлі і з’яўляецца сталіцаю вобласці Ніжняя Франконія (Unterfranken). Горад гэты ўдвая меншы па колькасці насельнікаў за Гародню, але па велічыні – пяты ў Баварыі (пасле Мюнхена, Нюрнберга, Аўгсбурга і Рэгенсбурга). Агулам у ім пражывае 133 тыс. жыхароў.
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/DxDJg3-8LpA”]
Горад Вюрцбург мае багатую гісторыю. Сёлета ён адзначыў свае 1311 год. Ад VII да IX стагоддзя горад размяшчаўся на абшарах дзяржавы Франкаў, якое паўстала на руінах Заходняй Рымскай імпэрыі. Калі на пачатку IX стагоддзя Франская дзяржава падзялілася, гэта стала пачаткам сучасным Францыі ды Нямеччыны. За ўсходняй часткаю замацавалася назва Франконія. Адтуль Вюрцбург стаў фактычна яе сталіцай.
Герб Франконіі – белы зубчаты сегмент на чырвоным тле, а Вюрцбурга – сцяжок, што падзелены на чатыры часткі і зафарбаваны ў шахавым парадку.
Стары мост праз Майн (Alte Mainbrücke), на якім у XVIII стагоддзі ўсталявалі 12 статуй розных святых і ўладароў.
Гэта статуі: святому Язэпу з малым Ісусам, а таксама – каралю Піпіну: першаму з дынастыі Каралінгаў.
Гэта вінатэка, дзе даюць пакаштаваць франконскага віна і дзе можна купіць яго.
Вюрцбург у 1945-м годзе быў амаль увесь зруйнаваны. Ангельскай авіацыі спатрэбілася 17 хвілінаў, каб ператварыць яго ў руіны. А цяпер з турыстаў ніхто не звяртае ўвагі, на тое, што гэта наватворы.
мясцовая Ратуша
Крэпасць Марыенберг размешчана на выші 100 метраў ад ракі Майн. Была рэзідэнцыяй біскупаў, франконскіх князёў і пазней – курфюрстаў.
Вюрцбург – цэнтар Вюрцбурскай каталіцкай дыяцэзіі. Катэдра Святога Кіліяна (St. Kiliansdom zu Würzburg альбо Würzburger Dom).
Купал суседняй лютэранскае царквы Ноймюнстэр (Kollegiatstift Neumünster).
Рэзідэнцыя біскупаў у Вюрцбургу (Würzburger Residenz) уважаецца адным з найпякнейшых палацавых комплексаў у Еўропе.
Галоўным архітэктарам быў Ёган Бальтазар Нэўман (Johann Balthasar Neuman). Задача пабудовы – паказаць значэнне немцаў у Свяшчэннай Рымскай імпэрыі.
Цудоўныя барочныя сады ля палацу –
Якуб Сушчынскі, Бнларускае Радыё Рацыя, Вюрцбург



































