Лідзія Ярмошына наведала Тыдзень моды
Другі дзень Менскага тыдня моды наведала старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Фотакарэспандэнт тэлеканала Белсат сустрэў там беларускую чыноўніцу, якая марыць паехаць у Парыж.
Як вядома, горад на Сене – адна з сусветных сталіц моды. Відаць, візіт Ярмошынай на тыдні моды – частка вялікай парыжскай стратэгіі.
