„Цмокі” дамагліся валявой вікторыі над казанскім УНІКСам
Баскетбольны мужчынскі клуб „Цмокі-Мінск” перапыніў серыю няўдалых выступаў у Адзінай лізе ВТБ. На „Менск-Арэне” падначаленыя Ігара Грышчука прымалі ў нядзелю 5-ю каманду рэгулярнага першынства – казанскі УНІКС. Да гэтага з 7 сустрэчаў беларуская каманда толькі аднойчы выйгравала ў клуба з сталіцы Татарстану. І вось удалося перамагчы другі раз. Лік матчу 87:85 (13:16, 21:22, 23:24, 20:15, 10:8). Для выяўлення мацнейшага спатрэбіўся нават авертайм.
Пачатак сустрэчы быў проста катастрафічны для гаспадароў пляцоўкі, але аднак спакваля „цмокі” даганялі суперніка. Лепшым у складзе беларускай каманды быў Джасцін Грэй. Менавіта яго трохачковы кідок у канцоўцы прынёс так чаканую вікторыю.
Пасля праведзеных 15 гульняў „Цмокі” маюць у актыве 4 выйгрышы і займаюць толькі 12-е, перадапошняе, месца ў турнірнай табліцы. Аднак, адставанне ад 8-га месца не такое вялікае – на 2 перамогі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array