Рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук затрыманы
Рэдактар выдання «Ежедневник» Сяргей Сацук затрыманы, яго адправяць у СІЗА КДБ. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Паводле інфармацыі БАЖ, Сацука ўзялі пад варту пасля допыту ў Следчым камітэце па старой справе аб атрыманьні хабару. Раніцай 8 сьнежня ў доме Сяргея Сацука прайшоў ператрус, у яго канфіскавалі тэлефоны і ноўтбукі, а самога яго павезлі ў Следчы камітэт. Сёння з раніцы сайт «Ежедневника» ej.by не адкрываецца ні з тэрыторыі Беларусі, ні з-за мяжы.