Хакеісты менскага „Дынама” перамаглі „Северсталь” у чэмпіянаце КХЛ



Хакеісты менскага „Дынама” пачалі год з перамогі над „Северсталлю” ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. На старце чатырохматчавай выязной серыі менчукоў выйгралі ў Чарапаўцы з лікам 5:3 дзякуючы галам Мальце Стрэмваля, Дзмітрыя Корабава, Тэйлара Бека, Тайлера Граоваца і Арцёма Дзямкова. Пасля 45 праведзеных сустрэч у актыве „зуброў” стала 52 ачкі, і яны па-ранейшаму знаходзяцца на восьмым месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Хакеісты „Северсталі” маюць 57 балаў і займаюць пятае месца.

Свой наступны паядынак менскія дынамаўцы правядуць 5 студзеня ў Падольску з падмаскоўным „Віцязем”.

Валейбалісткі «Ленінградкі» на выездзе абыгралі «Менчанку»

«Ленінградка» на выездзе дамаглася перамогі над «Менчанкай» у матчы 12-га тура жаночага чэмпіянату Расеі па валейболе.

Сустрэча ў Менску завяршылася перамогай гасцей з лікам 3-1 па партыях.”Ленінградка” займае сёмае месца ў турнірнай табліцы Суперлігі, „Менчанка” – дзевятая.

Аляксей Янушкевіч пакінуў „Віцебск”

Абаронца Аляксей Янушкевіч пакінуў „Віцебск” пасля заканчэння кантракта, паведамляе прэс-служба клуба.

У мінулым сезоне Янушкевіч правёў за „Віцебск” 12 матчаў, у якіх выніковымі дзеяннімі не адзначыўся.

Вікторыя Азаранка выйшла ў 2-і раунд парнага разраду тэніснага турніру

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка і іспанка Паўла Бадаса выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-іспанскі тандэм абыграў у дзвюх партыях японскую пару Сюко Ааяма / Ена Шыбахара – 6:4, 6:2.

На старце адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка і Паула Бадаса сустрэнуцца паміж сабой.

„Гомель” працягнуў кантракт з галкіперам Алегам Кавалёвым

„Гомель” працягнуў кантракт з галкіперам Алегам Кавалёвым. Тэрмін пагаднення разлічаны да канца года, паведамляе афіцыйны сайт „зялёна-белых”. У мінулым сезоне галкіпер правёў 13 матчаў за „Гомель” у чэмпіянаце і прапусціў 11 мячоў. Сумарна Алег Кавалёў абараняў колеры гомельскага клуба ў 117 афіцыйных гульнях.

Антон Чычкан пакінуў БАТЭ

Пасля заканчэння тэрміну кантракта склад БАТЭ пакінуў брамнік Антон Чычкан, паведамляе афіцыйны сайт „жоўта-сініх”.

Выхаванец БАТЭ з 2012 па 2015 год выступаў у дублі каманды. А затым, пасля гадавой арэнды ў „Смалявічах”-СТІ стаў гульцом асноўнай абоймы „жоўта-сініх”. Чычкан — двухразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы ўладальнік Кубка краіны, уладальнік Суперкубка, трохразовы срэбраны прызёр чэмпіянату. Будучы футбалістам БАТЭ, дэбютаваў у нацыянальнай зборнай. У суме за ўсе гады за асноўную абойму барысаўчан галкіпер правёў 76 афіцыйных матчаў, прапусціў 77 галоў, 26 разоў захоўваў браму „сухой”.

«Манчэстэр Юнайтэд» саступіў дома «Вулверхэмптану»

На стадыёне „Олд Трафард” у Манчэстэры ў рамках 21-га тура англійскай Прэм’ер-лігі „Манчэстэр Юнайтэд” прымаў „Вулверхэмптан”. Госці святкавалі перамогу – 1:0.

Адзіны гол быў забіты ў канцоўцы сустрэчы. На 82-й хвіліне вызначыўся паўабаронца «ваўкоў» Жаау Маўцінью.

Смольскі, Лазоўскі, Бачарнікаў, Варабей, Елетнаў і Лабастаў — у складзе зборнай Беларусі на этап Кубка свету ў Аберхофе

Трэнеры зборнай Беларусі вызначылі склад мужчынскай каманды на пяты этап Кубка свету ў Аберхофе.

Да гонак рыхтуюцца Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Сяргей Бачарнікаў, Максім Варабей, Раман Елетнаў і Мікіта Лабастаў. Пяцёрку спартоўцаў, якія стартуюць у спрынце, трэнеры назавуць перад гонкай, паведамляе прэс-служба БФБ.

6 студзеня ў Аберхофе адбудзецца мужчынскі спрынт, 7 студзеня – жаночы. У суботу на этапе Кубка свету пройдуць змяшаная і адзіночная змешаная эстафеты, у нядзелю, 9 студзеня – гонкі пераследу.

Еўраліга перанесла тры матчы з-за каранавіруса

Тры матчы Еўралігі перанесены з-за сітуацыі з каронавірусам, паведамляе афіцыйны сайт спаборніцтваў.

Матчы „Альба” — „Панацінаікас”, „Эфес” — „Баварыя” і „Жальгірыс” — „Алімпіякас”, якія павінны былі адбыцца 6-7 студзеня, перанесены з-за шэрагу выпадкаў заражэння ў камандах. Гульні з удзелам расійскіх клубаў, у тым ліку ЦСКА – „Барселона”, пакуль плануецца правесці ў прызначаны час. Новыя даты матчаў будуць аб’яўлены пазней. Раней паведамлялася, што Еўраліга можа зрабіць двухтыднёвую паўзу з-за каронавіруса.

Беларускае Радыё Рацыя