Зяленскі паразмаўляў з Іланам Маскам



У ноч на 6 сакавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі распавёў пра размову з амерыканскім бізнэсоўцам і заснавальнікам SpaceX Ілонам Маскам. «Я размаўляў з Ілонам Маскам. Удзячны яму за тое, што падтрымаў Украіну словам і справай. На наступным тыдні мы атрымаем чарговую партыю сыстэм Starlink для разбураных гарадоў. Абмяркоўваем магчымыя касмічныя праекты. Але я распавяду пра гэта пасля вайны».

Кіеў атрымаў 12 прыладаў ад глабальнай спадарожнікавай сістэмы Starlink для забеспячэння працы найважнейшых інфраструктурных аб’ектаў горада.

Array