Бегунам з Беларусі дазволяць удзельнічаць у Варшаўскім марафоне



Ім давядзецца падпісаць заяву з асуджэннем расейскай агрэсіі ва Украіне, якая здзяйсняецца пры падтрымцы Беларусі. На такіх жа ўмовах у забегу змогуць узяць удзел і грамадзяне Расеі.

Новая форма для рэгістрацыі будзе даступная з 25 красавіка.

20 красавіка стала вядома, што беларусы не могуць зарэгістравацца на марафон у Варшаве. Фонд спартовай салідарнасці правёў перамовы з арганізатарамі, пасля чаго права ўдзелу атрымалі бегуны з сімваламі Вольнай Беларусі: бел-чырвона-белым сцягам і “Пагоняй” – піша тг “Позірк. Навіны пра Беларусь”.

Фота: maratonwarszawski.com